Брэст: “Раёнка” ўбачыла ў стасунках Андрэя Саннікава з выбаршчыкамі суцэльны негатыў

2010 2010-12-01T18:41:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zarianadbugom.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Афіцыйнае выданне Брэсцкага райвыканкама “Заря над Бугом” размясціла на сваіх старонках рэпартаж пра сустрэчу кандыдата ў прэзідэнты РБ Андрэя Саннікава з берасцейцамі. Увесь матэрыял “Краіна Саннікава. Ці існуе гэта краіна?” напісаны ў крытычным ключы.

У прыватнасці, аўтар публікацыі Ігар Гетман робіць акцэнт на пытаннях, адказаў на якія, па меркаванні карэспандэнта, з вуснаў прэтэндэнта не прагучала. “Ад якіх адказаў Саннікаў сышоў? Не назваў ніводную персаналію са “свайго Савета Міністраў. На пытанне пра рэфармаванне вёскі адказаў мксімальна лаканічна: “праграма ёсць”. На ўзнятую канкрэтную праблему - адсутнасці ў некаторых суграмадзян пашпартоў новага ўзору заявіў: “дзікасці такой не будзе”. Што разумець пад дзікасцю - пашпартызацыю ці пазіцыю “адмоўнікаў” – незразумела”.

Абурыў аўтара і падрабязны аналіз Саннікавым знешняй палітыкі Беларусі праз прызму адносін з Расіяй. “Абвінавачванне беларускага боку ў ініцыяванні трэнняў у адносінах паміж нашымі краінамі выглядала як мінімум бяздоказна”, - катэгарычна заяўляе Гетман.

У непрывабным святле ў гэтай публікацыі прадстаўлены і экс-міністр абароны Павел Казлоўскі, цяпер давераная асоба кандыдата Саннікава. “На тэму рэформы войска Казлоўскі не распаўсюджваўся, але і сказанага было дастаткова, каб выклікаць у памяці афарызм Талейрана: “Вайна - занадта сур'ёзны занятак, каб давяраць яе вайскоўцам”, - адзначае аўтар рэпартажу.

Варта нагадаць, што зусім нядаўна “Заря над Бугом” прысвяціла агітацыйнай кампаніі публікацыю “Смех скрозь слёзы”, у якой у негатыўным святле аналізуюцца перадвыбарчыя выступы альтэрнатыўных кандыдатаў прэзідэнты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international