Cуд Клімавіцкага раёна аштрафаваў рэдактара незарэгістраванага крычаўскага выдання "Вольны горад" Сяргея Няроўнага

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13 студзеня суд Клімавіцкага раёна пастанавіў спагнаць з рэдактара незарэгістраванага крычаўскага выдання "Вольны горад" Сяргея Няроўнага штраф памерам 20 базавых велічыняў (620 тысяч рублёў). Як паведаміў прэс-службе БАЖ сп. Няроўны, суддзя Ірына Гурыновіч прызнала яго вінаватым у парушэнні арт. 172 ч.1 п.8 КоАП - выраб і распаўсюд друкаванага выдання звыш устаноўленага накладу.

Наклад незарэгістраванай крычаўскай газеты "Вольны горад" быў затрыманы мытнікамі на беларуска-расійскай мяжы 13 студзеня. Затрыманне адбылося на мытным пераездзе "Звянчатка", што на мяжы Клімавіцкага раёна і Смаленскай вобласці. Наклад перавозіў сам рэдактар газеты Сяргей Няроўны на прыватным мікрааўтобусе. Супрацоўнікі Клімавіцкага РАУС і людзі ў цывільным пералічылі ўсе асобнікі "Вольнага горада", налічыўшы іх каля тысячы. Гэтая колькасць не супадала з заяўленай у выходных дадзеных газеты - 299 асобнікаў (гэткую колькасць, паводле беларускага заканадаўства, можна выпускаць без рэгістрацыі).

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international