Слонім: Матэрыял пра сустрэчу з Севярынцам ідэолаг у эфір не пусціў

2010 2010-12-01T13:25:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-sustr-seviar-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра тое, што ў Слоніме 25 лістапада выступаў Павел Севярынец, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, паведаміў толькі незалежны тыднёвік “Газета Слонімская”.

Мясцовая раёнка “Слонімскі веснік” -- ані слова, хаця на сустрэчы прысутнічаў галоўны рэдактар выдання Кірыл Ляшчанка і ўсю сустрэчу здымаў на кінакамеру, нават задаў Паўлу Севярынцу пытанне. Але ж матэрыялу на старонках газеты так і не з’явілася.

Журналісты з мясцовага тэлебачання Слонім-ТВС таксама здымалі рэпартаж з сустрэчы, і ён быў падрыхтаваны да выпуску ў эфір. Аднак калектыў наведаў ідэолаг са Слонімскага райвыканкама Ігар Лапікаў, які скінуў рэпартаж сабе на флэшку і пайшоў. Праз гадзіну паступіў загад з райвыканкама, каб рэпартаж не ставіць у эфір.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На здымках: Паўла Севярынца пасля сустрэчы жанчына пачаставала яблыкамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international