Крымінальнай справы па смерці журналіста Алега Бябеніна не будзе

2010 2010-12-01T12:03:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пракуратура Мінскай вобласці не будзе пачынаць крымінальную справу па факце смерці журналіста Алега Бябеніна. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна. Праверку акалічнасцяў смерці журналіста праводзіць пракуратура Мінскай вобласці. Тэрмін праверкі падаўжаўся двойчы, у чарговы раз ён заканчваецца 3 снежня.
Нагадаем, цела Алега Бябеніна, заснавальніка і кіраўніка папулярнага сайта "Хартыя'97", знайшлі павешаным 3 верасня ў яго на лецішчы.
Да праверкі акалічнасцяў смерці журналіста прыцягваліся эксперты АБСЕ. Яны прыйшлі да высновы: вынікі ўскрыцця і рэчавыя доказы, сабраныя на месцы здарэння, сведчаць, што прычынай смерці стала самагубства праз павешанне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international