Ігара Аліневіча трымаюць у “Амерыканцы”

2010 2010-12-01T15:18:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kajdanki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманы 28 лістапада ў Маскве Ігар Аліневіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ (“Амерыканцы”) ў Менску. Пра гэта маці актывіста паведаміў дзяжурны адвакат.

Больш за двое сутак сябры Ігара расшуквалі яго ў аддзяленьнях міліцыі і ізалятарах Масквы. Але расійскія праваахоўнікі адмаўлялі наяўнасьць у іх такога затрыманага, разам з датычнасьцю сваіх супрацоўнікаў да гвалтоўнага захопу Аліневіча.

Толькі ўвечары 30 лістапада ўдалося знайсці сваякоў Ігара ў Мінску, якія паведамілі, што Ігар знаходзіцца ў ізалятары Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь. Пра гэта яны даведаліся 29 лістапада ад абавязковага бясплатнага адваката, прадастаўленага Ігару КДБ. Такім чынам, менш чым за суткі Ігар Аліневич быў дастаўлены з Масквы ў Мінск.
Сябры не выключаюць,  што Аліневіча маглі вывезьці незаконна на тэрыторыю Беларусі і на месцы аформіць затрыманьне, каб не марнаваць час на працэдуры па экстрадыцыі. Аднак, якім чынам, насамрэч, адбылася выдача затрыманага беларускаму боку пакуль дакладна невядома.

Ігара Аліневіча падазраюць ва ўдзеле ў нападах на генштаб у Менску 19 верасьня 2009 года і амбасаду Расіі ў ноч на 31 жніўня гэтага году.

Нагадаем, што абвінавачванне ў нападах, якія былі аб’яднаныя ў адну крымінальную справу аб хуліганстве (частка 2 арт 339 Крымінальнага Кодэксу) прад’яўленае пакуль Мікалаю Дзядку, Аляксандру Францкевічу і Максіму Веткіну.

Максім Веткін і Аляксандр Францкевіч утрымліваюцца на Валадарцы, Мікалай Дзядок – у Жодзінскім СІЗА.

Яшчэ адзін падазраваны па справе падпалаў Зміцер Дубойскі знаходзіцца ў вышуку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international