Наваполацк: Страціць працу – за сустрэчу з апазіцыйным кандыдатам

2010 2010-11-30T16:09:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kastusiounavapolack1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Наваполацку 29 лістапада адбылася сустрэча з кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь ад Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым. Мерапрыемства было арганізавана ў Палацы культуры нафтавікоў і працягвалася 2 гадзіны.

На сустрэчу з Кастусёвым прыйшло каля 80-ці чалавек. Прадстаўнікоў улады ў залі не было. Але тыя, хто наважыўся задаць кандыдату пытанні, усе адно іншы раз казалі перад пачаткам: "Я ведаю, што за з’яўленне сюды я магу страціць працу".

Большасць пытанняў да кандыдата былі ананімныя. Выбаршчыкаў цікавілі пытанні пра пабудову АЭС у Беларусі, прыватызацыю зямлі і прадпрыемстваў, дэмаграфічную палітыку. Напрыканцы сустрэчы прагучала "Жыве Беларусь!"

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international