Маладэчна: Адбылася першая сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты

2010 2010-11-30T13:52:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ramanchukmaladechna2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Першым з кандыдатаў у Маладэчне з выбаршчыкамі сустрэўся Яраслаў Раманчук. Сустрэча адбылася 29 лістапада ў Палацы культуры чыгуначнікаў.

Кандыдат прыязджаў са сваёй даверанай асобай Валянцінай Палевіковай.

На мерапрыемстве прысутнічала каля 70 чалавек. Актыўны ўдзел прымалі таксама мясцовыя чыноўнікі, прадстаўнікі БРСМу, “Белай Русі” і Арганізацыі ветэранаў. Відаць, яны дакладна вывучылі перадвыбарчую праграму Яраслава Раманчука і стараліся задаваць нязручныя пытанні.

Кіраўнік мясцовага аддзялення “Белай Русі” Анатоль Асманаў аспрэчыў заўвагу кандыдата аб малых заробках медыкаў. Спадар Асманаў паведаміў, што ў Маладэчне сярэдні заробак медыкаў больш за два мільёны рублёў. Натуральна, такія лічбы выклікалі здзіўленне прысутных, а сам Яраслаў Раманчук выказаў сумневы ў дакладнасці гэтых дадзеных.

Але ніводнае пытанне не прымусіла кандыдата разгубіцца. Напрыканцы сустрэчы ў яго спыталіся пра валоданне замежнымі мовамі і папрасілі пераказаць па-англійску фразу, што Яраслаў Раманчук зрабіў на некалькіх мовах.

На фота: 1 – Выбаршчыкі задаюць пытанні; 2 – Яраслаў Раманчук і кіраўнік раённай выбарчай камісіі Уладзімір Кушнярэвіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international