Магілёў: У Ленінскім раёне дадалося дзевяць месцаў для агітацыі

2010 2010-11-30T09:56:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palac-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да трох існуючых месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у Ленінскім раёне дадалося яшчэ дзевяць месцаў. Адпаведнае рашэнне аб гэтым было прынята адміністрацыяй Ленінскага раёна г.Магілёва.

Сярод месцаў, якія адміністрацыя раёна ўключыла ў спіс дазволеных для правядзення агітацыі - пляцоўка каля цэнтральнага Дома быта (вул. Лепяшынскага, 12), пляцоўка каля Палацу гімнастыкі (вул. Крупскай, 137), пляцоўка каля УА “Цэнтр пазашкольнай работы ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама” (пр. Міра, 23а), пляцоўка каля Дома культуры ААТ “Магатэкс” (вул.Грышына, 87а), пляцоўка каля мемарыяла “Танк” (вул.Якубоўскага, 23), пляцоўка каля цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “РУНО” (вул. Каралёва, 4), адкрытая пляцоўка ў мікрараёне “Казіміраўка” (вул. Прафсаюзная, 21), эстрадная пляцоўка ў скверы “40 год Перамогі” па вул. Міронава і пляцоўка каля філіяла ўстановы адукацыі “Беларуская акадэмія музыкі” педагагічны факультэт у г.Магілёве (вул.Крыленка, 12).

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што даведащся пра павелічэнне колькасці месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у Ленінскім раёне пасля таго, як у суд трынаццацю дэмакратычнымі актывістамі былі пададзены заявы аб тым, што колькасць месцаў для вядзення агітацыі на тэрыторыі раёна недастатковая.

“Мне патэлефанавала старшыня Ленінскай выбарчай камісіі Вольга Кліменкова і сказала, што мы дарэмна падавалі ў суд – колькасць месцаў для агітацыі ўжо павялічылі. Калі ж яна пералічыла новыя дзевяць месцаў, то я ёй сказаў, што і дзевяць новых месцаў недастаткова для вядзення агітацыйнай кампаніі на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, - гаворыць праваабаронца.

“Адміністрацыі Ленінскага раёна і Кастрычніцкага раёнаў скарысталіся прынцыпам, паводле якога агітацыя дазваляецца ў вызначаных месцах, а не забаронена ў акрэсленых месцах. Гэты прынцып няправільны і, ведаючы яго, мы не можам казаць пра дэмакратычны падыход, паводле якога дазолена ўсё, што не забаронена. Як вядома пад масавымі мерапрыемствамі маецца на ўвазе пікет, мітынг і дэманстрацыя. Не ва ўсіх вызначаных месцах магчыма правядзенне такога масавага віда мерапрыемстваў як, скажам, пікета. Гэта абумоўлена тым, што вызначаныя пляцоўкі з’яўляюцца фактычна бязлюднымі і выстаўляць на іх пікет – гэта ўсё роўна, што стаяць з агітацыйнымі ўлёткамі аднаму сярод поля. Гэта мы будзем даказваць у судзе, куды ўжо пададзены заявы”, - адзначае Барыс Бухель.

Нагадаем, што дагэтуль, паводле рашэння адміністрацыі Ленінскага раёна г.Магілёва ад 8 лістрапада 2010 г. №21-32, масавыя мерапрыемствы можна было праводзіць на пляцоўцы каля дома культуры ПУП “Мяціз” ГА “Беларускае таварыства глухіх” (вул.Касманаўтаў, 27а), пляцоўцы каля філіяла “Культурна-дзелавога цэнтра” УК “Магілёўскі гарадскі цэнтр культуры і адпачынку” (вул.Чалюскінцаў, 64а) і адкрытай пляцоўцы каля Цэнтра культуры і адпачынку чыгуначнікаў (вул.Першамайская, 117).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international