Улады заблыталіся, хто ж фарміраваў камісіі ў Мазыры

2010 2010-11-30T09:33:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mazyr-ablvykan-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун атрымаў адказ з Гомельскага аблвыканкама наконт правамоцнасці рашэння Мазырскага райвыканкама па ўтварэнню гэтак званай “працоўнай групы”, якая прызначыла (падрыхтавала рашэнне) людзей ва ўчастковыя камісіі. З дакумента аблвыканкама вынікае, што падрыхтоўкай рашэння па ўтварэнні ўчастковых камісій у Мазырскім раёне займалася зусім іншая структура.

Уладзімір Целяпун накіроўваў ліст ў Гомельскі аблвыканкам, у якім прасіў вызначыць правамоцнасць рашэння Мазырскага райвыканкама №1202 ад 28.09.2010 года па ўтварэнні гэтак званай “працоўнай групы”, яе складу, паўнамоцтвах, кампетэнцыі  па распрацоўцы і разгляду дакументаў, датычных выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адпаведнасці дадзенага рашэння Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь і Закону “Аб нарматыўных прававых актах  Рэспублікі Беларусь”. А таксама прасіў тлумачэнняў і рэкамендацый – згодна якіх заканадаўчых актаў магчыма ажыццявіць назіранне за дзейнасцю «працоўнай групы» ў межах Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Як вынікала з паседжання райвыканкама 2 лістапада, на якім утвараліся ўчастковыя камісіі, праект рашэння падрыхтавала менавіта гэтая “працоўная група”.

Але адказ з Гомельскага аблвыканкама, падпісаны начальнікам аддзела па прававому забеспячэнню і працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб А. Н. Логвіным, абвяргае гэтую прэтэнзію праваабаронцы. У ім сцвярджаецца, што «распоряжением председателя райисполкома была создана комиссия по подготовке вопроса для рассмотрения на заседании Мозырского райисполкома «Об образовании в Мозырском районе участковых избирательных комиссий и участков для голосования по выборам Президента РБ».

«Указанная комиссия не имеет никакого отношения к рабочей группе», - запэўнівае ў лісце чыноўнік аблвыканкама.

Пры гэтым ён спасылаецца на змены і дапаўненні, унесеныя рашэннем Мазырскага райвыканкама №1460 ад 22 лістапада пад назвай “О внесении изменений в решение Мозырского районного исполнительного комитета от 28 сентября 2010 года №1202”, згодна з артыкулам 38 Выбарчага кодэкса РБ. Нагадаем, што адпаведная заява Уладзіміра Целяпуна дасылалася ў ЦВК, і ў адказе старшыня Лідзія Ярмошына паведаміла, што некаторыя палажэнні рашэння Мазырскага райвыканкама №1202 ад 28.09.2010 года не адпавядаюць артыкулу 38 Выбарчага кодэкса РБ. Відавочна, змяненні і дапаўненні ў гэтае распараджэнне прывялі дакумент ў адпаведнасць выбарчаму заканадаўству.

Па словах праваабаронцы Уладзіміра Целяпуна, ранейшыя адказы (іх было два) з Мазырскага райвыканкама ўвогуле не ўзгадвалі пра камісію, а апраўдвалі дзейнасць "працоўнай групы". Гэта наводзіць на думку, што ніякай камісіі, функцыі якой вызначаны Рэгламентам працы Мазырскага райвыканкама - падрыхтоўка даведкі і праекта рашэння па пытанню, вынесенаму на разгляд райвыканкама 2 лістапада аб утварэнні ўчастковых камісій і ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта РБ - на той момант не было. А з’явілася яна 22 лістапада заднім чыслом, згодна рашэння райвыканкама №1460 “О внесении изменений в решение Мозырского районного исполнительного комитета от 28 сентября 2010 года №1202”

“Нават калі абмеркаванне ўключэння ў склад участковых выбарчых камісіяў рабіла не "працоўная група", а ўжо камісія, - кажа Уладзімір Целяпун, - то якая працэдура абмеркавання кандыдатур (прадстаўнікоў), вылучаных у ад АГП, "Справедлівы свет" і мяне самога ад групы грамадзян? Якія заўвагі супраць уключэння маёй кандыдатуры?”

Праваабаронца кажа, што спасылаўся ў сваёй заяве на артыкул 34 Канстытуцыі РБ, каб яму дазволілі азнаёміцца з матэрыяламі, якія закранаюць яго правы і законныя інтарэсы.

“На жаль, правы гарантаваныя Канстытуцыяй РБ грамадзянам, гэта пусты гук. Як для выканаўчай ўлады, так і для пракуратуры, якая павінна забяспечыць выкананне законнасці”, - падкрэсліў Уладзімір Целяпун.

Нагадаем, што аналагічную заяву праваабаронца дасылаў у Мазырскую міжрайпракурору спадару Сушчынскаму В. В., але той накіраваў яе ў Гомельскі аблвыканкам “по компетенции”.

“Правааборонцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international