Скасаванне рэгістрацыі Лукашэнкі не прадугледжана заканадаўствам

2010 2010-11-30T08:48:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вярхоўны Суд і Палата Прадстаўнікоў не задаволілі звароты жыхароў Салігорска, якія патрабавалі скасавання рэгістрацыі кандыдатам Аляксандра Лукашэнкі і зняцця яго з пасады.

У сваіх адказах суддзі Вярхоўнага Суда А. Церах і Р. Філіпчык адмовілі заяўнікам ва ўзбуджэнні справы "ў сувязі з адсутнасцю ў заяўнікоў права на зварот у суд, калі іскавая заява не падлягае разгляду ў судах з прычыны яе непадведамнасці." Вярхоўны Суд, спасылаючыся на ч.15 арт.68 Выбарчага Кодэксу, прызнае за сабою права змяніць рашэнне ЦВК толькі аб адмове ў рэгістрацыі кандыдата. "Абскарджанне рашэнняў Цэнтральнай камісіі аб рэгістрацыі асобаў, вылучаных кандыдатам у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. заканадаўствам не прадугледжана," - адзначаецца ў адказе.

Камісія Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўнаму будаўніцтву, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту ўвогуле ня стала турбаваць сябе падрыхтоўкай грунтоўнага прававога і юрыдычна граматнага адказу на зварот грамадзян, абмежаваўшыся літаральна адным сказам. "Па меркаванню дэпутатаў - членаў Камісіі падстаў для правядзення працэдуры, прадугледжанай ч.2 арт.88 (аб зняцці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з пасады), не маецца," - сцвярджаецца ў лісце за подпісам старшыні камісіі А.Байкова.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international