Актывіста штабу Аляксандра Мілінкевіча і сябра незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Барыса Гарэцкага адлічылі з Менскага політэхнічнага каледжу

2006 2006-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 сакавіка Барыс Гарэцкі прыйшоў у Політэхнічны каледж, дзе ён навучаўся на аддзяленьні мікраэлектронікі, і атрымаў загад на адлічэньне за подпісам дырэктара навучальнай установы Падгайскага Генадзя Данатавіча за парушэньне
правілаў унутранага распарадку. Падставаю стаўся адміністратыўны арышт моладзевага актывіста за ўдзел у акцыі "Дзень Салідарнасьці" 16 лютага на Кастрычніцкай плошчы. Барысу паказалі статут каледжу, у якім напісана, што за парушэньне Адміністратыўнага кодэксу навучэнцаў адлічаюць з вучобы.

У гэты ж дзень а 20-й гадзіне вечара на праспекце Ф.Скарыны быў спынены аўтамабіль, у якім рухаўся Барыс Гарэцкі і актывіст арганізацыі Сакалоў Яўген.
Хлопцаў спынілі і, нібыта для праверкі дакументаў, даставілі ў Цэнтральны РАЎС сталіцы. Супрацоўнікі міліцыі, відавочна, працавалі па наводцы. У пошуках агітацыйных матэрыялаў, наркотыкаў і зброі яны літаральна распатрашылі аўтамашыну і непрацуючы кампутар, які выпадкова знаходзіўся ў ёй. Пасьля ператрусу і допыту маладафронтаўцаў вызвалілі.

Барыс Гарэцкі пракаментаваў падзеі: "Гэта відавочная праява рэпрэсіяў супраць актывістаў перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Празь дзень да нас хадзілі супрацоўнікі КДБ, і я ўпэўнены, што менавіта на загад КДБ мяне адлічылі. Улады вельмі баяцца майго ўплыву на іншых студэнтаў каледжу. Яны вельмі баяцца, што я выведу іх на плошчу, таму мяне і выключылі з вучобы цяпер".

Ад пачатку выбарчай кампаніі з розных навучальных установаў адлічылі больш за дзясятак актывістаў моладзевых незарэгістраваных арганізацыяў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international