З сакратаром Барысаўскай раённай камісіі прыйшлося правесці “прававы лікбез”

2010 2010-11-29T18:20:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau-dom-kultury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У мінулыя выходныя ў Барысаве праходзіў рэгіянальны кірмаш. Прыхільнікі кандыдатаў Някляева і Саннікава вырашылі скарыстацца прысутнасцю мноства людзей і агітавалі за сваіх кандыдатаў.

Вельмі хутка да агітатараў падышла сакратар Барысаўскай ТВК Таццяна Стасава, якая запатрабавала іх неадкладна сысці. Кірмаш праходзіў на плошчы каял гарадскога Палаца культуры, у месцы, па патрабаванні ЦВК, дазволеным з мінулага чацвярга Барысаўскім райвыканкамам для правядзення агітацыйных мерапрыемстваў па-за памяшканнямі. Агітатары нагадалі сакратару пра гэту акалічнасць. Тады быў вылучаны новы аргумент: маўляў, агітаваць за кандыдата могуць толькі давераныя асобы, якія маюць пасведчанні ЦВК. Прыйшлося зноў праводзіць “прававы лікбез”. Толькі пасля гэтага Таццяна Стасава палічыла за лепшае сысці.

Агітатары размаўлялі з наведвальнікамі кірмаша два дні: у суботу і нядзелю. Трэба адзначыць, што выбаршчыкі з непадробнай цікавасцю выслухоўвалі інфармацыю пра кандыдатаў, задавалі пытанні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international