Орша: Агітацыйныя плакаты дазволена клеіць у … неіснуючых крамах

2010 2010-11-29T17:17:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/orsha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Палітычныя актывісты, расклейваючы аб'явы пра сустрэчы з кандыдатамі ў Прэзідэнты, сутыкнуліся з шэрагам праблемаў - у некаторых дазволеных для расклейкі месцах не існуе... саміх месцаў.

Так, ужо больш за пяць гадоў у Оршы няма крамаў "Лань" і "Кругозор",  у якіх паводле рашэння гарвыканкама дазволена змяшчаць агітацыйныя матэрыялы.

Тое ж рашэнне гарвыканкама дазваляе расклейваць плакаты ў будынку падаткавай інспекцыі, але па адрасе, з якога яна 4 гады таму перахала ў адмыслова пабудаваны для  будынак.

Шэраг устаноў, дзе гарвыканкам дазволіў размяшчаць агітацыю, катэгарычна адмовіліся браць аб'явы пра сустрэчы з кандыдатамі ў Прэзідэнты. Так, адміністрацыя Гарадскога цэнтра культуры і крамы "Фаварыт" аргументавалі адмову тым, што ў іх няма аніякіх стэндаў для аб'яваў.

У некаторых дазволеных выканкамам месцах адміністрацыя зрывала аб'явы адразу пасля таго, як з'язжалі актывісты. Прынамсі, такое было заўважана ў ліцэі машынабудавання, дзе аб'явы зніклі праз 10 хвілін пасля таго, як іх наклеілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international