viasna on patreon

Слонім: Сябру ініцыятыўнай групы Рымашэўскага абвінавачваюць у подкупе

2010 2010-11-29T17:02:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/slonim-kuchynski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 29 лістапада, у 15-30 Слонімскую раённую выбарчую камісію наведаў Барыс Кучынскі, сябра ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Віталя Рымашэўскага. Ён сказаў Алене Мачалінай — кіраўніку Слонімскай раённай выбарчай камісіі, што да яго дашлі чуткі, што ў камісію паступіла заява, што нібыта падчас збору подпісаў у мікрараёне “Энка” ён за віно “купляў” подпісы. Спадарыня Мачаліна сказала, што такая заява сапраўды ёсць ад слонімца Нікіфарава. Кіраўнік Слонімскай раённай камісіі паказала Барысу Кучынскаму заяву, але асабіста ў рукі яе не дала. Сябра ініцыятыўнай групы Рымашэўскага запытаў адрас Нікіфарава ці тэлефон, каб асабіста ў яго высветліць абставіны справы, але ў гэтым яму адмовілі. Старшыня камісіі адзначыла, што яны пакуль гэтай заявай не займаліся і заяву Нікіфарава разглядаць не збіраюцца.

Барыс Кучынскі сцвярджае, што ён наогул у мікрараёне “Энка” подпісаў за Віталя Рымашэўскага ніколі не збіраў, і гэтая заява -- поўны паклёп. “Я да канца буду разбірацца з гэтым паклёпам і, магчыма, буду пісаць заяву на Нікіфарава ў пракуратуру, бо чуткі пра тое, што я за віно купляў подпісы ўжо пайшлі па горадзе. Але гэта насамрэч поўная хлусня”, — cказаў Барыс Кучынскі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На здымку: Барыс Кучынскі іграе на саксафоне падчас сустрэчы слонімцаў з Паўлам Севярынцам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства