Слуцк: На сустрэчы Кастусёва з выбаршчыкамі правакацый не было

2010 2010-11-29T14:00:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kastusiousluck.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прынамсі такое меркаванне выказаў пасля сустрэчы са случчанамі, якая адбылася 27 лістапада ў гарадскім Доме культуры, сам кандыдат. Рыгору Кастусёву не задавалі пытанняў прадстаўнікі БРСМ і прыўладных структураў, як гэта адбывалася на папярэдняй сустрэчы з Саннікавым.

Людзей на сустрэчу з Рыгорам Кастусёвым прыйшло няшмат – каля 30 чалавек. Як адзначыла, звяртаючыся да кандыдата, грамадская актывістка Зінаіда Цімошак, “народ, які не прыходзіць на сустрэчы з кандыдатамі, не пойдзе і на плошчу”.  Затое ў залі прысутнічалі намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама па ідэалогіі Пётр Даўгучыц і начальнік аддзела ідэалогіі райвыканкама Ларыса Дабравольская. Пазнаёміцца з кандыдатам прышлі назіральнікі АБСЕ  і журналісты рэгіянальнай газеты “Інфа-Кур’ер”.

Мерапрыемства доўжылася дзве гадзіны, на працягу якіх кандыдат адказаў на шэраг пытанняў. Расказваючы пра сваю праграму, Кастусёў звычайна ўжываў слова “мы”, а не “я”, спасылаючыся на партыю БНФ. Случчан цікавілі розныя моманты. У прыватнасці, пыталіся пра тое, што будзе з кандыдатам пасля таго, як скончыцца маскарад пад назвай “выбары” ці як ён паступіць з тымі, хто на працягу апошніх гадоў ствараў на тэлебачанні ілюзію шчасця, напрыклад, з вядучым праграмы “Контуры”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international