Інструкцыі для назіральнікаў мытнікі вернуць хіба што пасля выбараў

2010 2010-11-29T13:42:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/labkovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лабковіч

Уладзімір Лабковіч

Гэта вынікае з адказу супрацоўнікаў Ашмянскай мытні на тэлефанаванне прадстаўніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча. Яму паведамілі, што правядзенне неабходнай экспертызы адбудзецца ў бліжэйшыя 20 дзён. Інструкцыі для кароткатэрміновых назіральнікаў будуць вывучаць на прадмет наяўнасці інфармацыі, якая прадстаўляе пагрозу інтарэсам дзяржавы і існуючаму канстытуцыйнаму ладу.

Інструкцыі, 115 асобнікаў якіх былі затрыманыя мытнікамі на памежным пункце “Каменны Лог”, утрымліваюць выключна інфармацыю, неабходную для працы назіральнікаў на выбарчых участках. 

Уладзімір Лабковіч сёння патэлефанаваў у Ашмянскую мытню, каб даведацца, калі будзе вернута друкаваная прадукцыя:

- Па тэлефоне мяне разоў пяць перанакіроўвалі ад аднаго суразмоўцы да іншага. І супрацоўнік мытні, нарэшце паведаміў мне, што экспертыза друкаванай прадукцыі будзе праведзена ў бліжэйшыя 20 дзён – а гэта азначае, што да сканчэння выбараў нам нічога не вернуць.

Праваабаронцы расцэньваюць дадзенае рашэнне мытнікаў як дадатковае сведчанне таго, што ўлады намерана ствараюць перашкоды ў працы незалежных назіральнікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international