Гарбачоў і Фядута агітавалі ў Віцебску за Някляева

2010 2010-11-29T12:14:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/fiadutaviciebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Выступае Аляксандр Фядута

Выступае Аляксандр Фядута

Давераныя асобы Уладзіміра Някляева прыехалі 28 лістапада ў Віцебск замест самога кандыдата, які крыху прыхварэў. Віктар Гарбачоў і Аляксандр Фядута правялі ў горадзе дзве сустрэчы: у прафесійна-тэхнічным каледжы і ў ліцэі №5. Дакладней, у актавых залах гэтых устаноў, вызначаных уладамі для агітацыйных сходаў.

Зала ў прафесійна-тэхнічным каледжы разлічана на 100 гледачоў, і яна была запоўнена цалкам, некаторым нават давялося стаяць. У віцебскіх выбаршчыкаў было шмат пытанняў да выступоўцаў: адны скардзіліся на цяперашнія ўлады і выказвалі салідарнасць з Уладзімірам Някляевым, другія прыйшлі з відавочнымі намерамі дыскрэдытаваць кандыдата. Некалькі правакацыйных пытанняў было падрыхтавана загадзя: ці не запозна ў 64 гады ісці ў прэзідэнты, чаму Някляеў не праявіў сябе ў палітыцы раней, за што ён жыве, чаму з’язжаў з Беларусі і гэтак далей.

У залі ліцэя людзей сабралася крыху менш, аднак пад сотню чалавек усе ж прыйшлі сустрэцца з даверанымі асобамі. Як высветлілася, у газетнай аб’яве, размешчанай напярэдадні, была памылка: людзей скіравалі ў сам ліцэй, а не ў інтэрнат, дзе месціцца актавая зала. Таму шмат хто проста не трапіў на сустрэчу.

Многіх цікавіла, як пры ўмове перамогі Уладзіміра Някляева будуць будавацца адносіны Расіі і Беларусі, ці захаваецца бясплатная адукацыя і медычные абслугоўванне, ці будуць выплочвацца пенсіі. Але адна спадарыня, якая прыйшла на сход, каб паціснуць руку самому Уладзіміру Някляеву сказала:

“Я дужа хачу за яго прагаласаваць! І ў запрашэнні на сход гаварылася, што ён прыедзе. Я лічу, што гэта непавага да выбаршчыкаў – не з’явіцца туды, дзе цябе чакаюць людзі”.

Спадарыню заверылі, што Уладзімір Някляеў патэлефануе ёй асабіста, папросіць прабачэння і выслухае яе парады. І што ён яшчэ абавязкова прыедзе ў Віцебск.

Дарэчы, шмат хто з мясцовых жыхароў выказваў свае парады камандзе кандыдата, а некаторыя нават прапанавалі дапамогу, да прыкладу, у распаўсюдзе агітацыйных матэрыялаў. 

На фота: Выступае Аляксандр Фядута

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international