Гомельская вобласць: Аблвыканкам павышае палітычную актыўнасць моладзі

2010 2010-11-29T12:03:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-obl-moladz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомельскай вобласці напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў аб’яўлена акцыя “Пожелай стране…” з мэтаю прыцягнуць моладзь да ўдзелу ў грамадска-палітычных кампаніях, фармавання актыўнай жыццёвай пазіцыі, развіцця грамадзянскай і нацыянальнай свядомасці і вывучэння меркавання маладога пакалення аб наяўных праблемах і шляхах далейшага развіцця рэспублікі. Робіцца гэта ў класічным стылі “саўка”.

Калі раней арганізатарамі мерапрыемства выступілі б Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі і Камуністычная партыя і прымеркавана гэта ўсё было б да чарговага з’езда КПСС, то зараз арганізатарамі выступаюць прапрэзідэнцкія БРСМ і “Белая Русь”, Гомельскі аблвыканкам і іх інфармацыйныя памагатыя - тэлерадыёкампанія «Гомель», газета «Гомельская праўда», а прымеркавана мерапрыемства да 4-га Усебеларускага сходу краіны. У акцыі могуць прыняць удзел навучэнцы 11 класаў, студэнты і працуючая моладзь.

Навучэнцам школаў для ўдзелу ў акцыі прапануецца напісаць эсэ да 2 старонак “свободной композиции, выражающие индивидуальные впечатления и мнения авторов о существующих проблемах и путях дальнейшего развития республики”.

“Лучшие работы будут направлены в главное управление идеологической работы облисполкома для включения их тезисов в наказ участникам четвёртого Всебелорусского народного собрания от Гомельской области”, - гаворыцца на сайце Гомельскага выканкама. Гэтым жа навучэнцам можна праявіць сваю жыццёвую, палітычную, грамадзянскую актыўнасць у маляванні плакатаў.

З лепшых прац, прадстаўленых на конкурс "Намалюй Беларусь", фармуецца выстава для дэманстрацыі, якая будзе арганізавана 10 снежня на шоў артыстаў.

Моладзі Гомельшчыны прапануецца таксама выявіць сваю грамадзянскую і палітычную актыўнасць пажаданнямі краіне. “Для этого первичными организациями ОО «БРСМ» и РОО «Белая Русь» во всех учебных заведениях, на предприятиях, в организациях и учреждениях области устанавливаются специальные ящики с названием акции, куда можно опускать пожелания. Затем их отправят в областной комитет ОО «БРСМ», где будет составлен единый документ «Пожелание стране от молодёжи Гомельщины», который огласят во время второго этапа акции, разместят на официальных сайтах её организаторов”, - паведамляе сайт Гомельскага облвыканкама.

Пераможцы гэтых трох конкурсаў атрымаюць дыпломы І, ІІ, ІІІ ступені і каштоўныя прызы. А завяршыцца акцыя (другі этап) шоў з удзелам маладых артыстаў і спартоўцаў вобласці. Ці трапяць на яго пераможцы і прызёры конкурса, аб гэтым у палажэнні акцыі “Пожелай стране…” нічога не гаворыцца. Фінансаванне мерапрыемстваў акцыі робіцца за кошт сродкаў аблвыканкама, ГА "БРСМ", ГА "Белая Русь", газеты “Гомельская праўда” “і иных источников в соответствии с действующим законодательством”, - падкрэсліваееца на сайце Гомельскага аблвыканкама.

Акцыя “Пожелай стране…” пачалася 10 лістапада, а завершыцца 10 снежня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На фота: Такі банэр вы сустрэнеце на кожным сайце выканкамаў і дзяржаўных газет Гомельскай вобласці.

Cпасылка на змест акцыі:

http://gomel-region.by/ru/veiled/pozhelaj_strane

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international