Магілёў: Дэмакраты звярнуліся ў суд

2010 2010-11-29T11:45:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chaluskincau-64a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве 13 дэмакратычных актывістаў, сярод якіх давераныя асобы кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду Р.Кастусёва, А.Міхалевіча, У.Някляева, Я.Раманчука, В. Рымашэўскага, А.Саннікава і Дз.Уса, а таксама праваабаронцы Барыс Бухель і Сяргей Фамін, звярнуліся ў суд Ленінскага раёна з просьбай абавязаць выбарчую камісію Ленінскага раёна пашырыць колькасць месцаў у раёне для вядзення агітацыйнай кампаніі.

Дэмакраты лічуць, што месцаў для вядзення агітацыйнай кампаніі недастаткова.

“Так, напрыклад, паводле рашэння адміністрацыі Ленінскага раёна, агітацыйныя матэрыялы на тэрыторыі дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый размяшчаюцца толькі па ўзгадненні з кіраўніцтвам гэтых прадпрыемстваў. Улічваючы той факт, што большасць прадпрыемстваў належыць да дзяржаўнай формы ўласнасці і, фактычна, падкантрольныя аднаму кандыдату ў прэзідэнты Аляксандру Лукашэнку, то становіцца відавочным, што ўзгадніць размяшчэнне друкаванай агітацыйнай прадукцыі на дошках аб’яваў і інфармацыйных стэндах давераным асобам іншых кандыдатаў не ўдасца”, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель.

Акрамя гэтага праваабаронца адзначае, што для правядзення масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі раёна выдзелены ўсяго тры пляцоўкі, адна з якіх - па вуліцы Чалюскінцаў, 64а -знаходзіцца ў аварыйным стане.

Нагадаем, што пасля звароту ў Кастрычніцкую раённую выбарчую камісію даверанай асобы кандыдата на пасаду прэзідэнта У.Някляева Аксаны Закрэўскай колькасць месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў была павялічана. Дадаткова да двух існуючых былі прызначаны тры пляцоўкі і, акрамя гэтага, вызначаны тры пляцоўкі для правядзення масавых сустрэч на дваравых тэрыторыях, спецыяльна абсталяваных для такіх мерапрыемстваў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international