Гомель: Партрэты дэмакратычных кандыдатаў абмалёўваюць нацысцкімі сімваламі (фота)

2010 2010-11-29T11:29:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gomel-kand-fashist.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі на стэндах для перадвыбарчай агітацыі, у прыватнасці, на прыпынку каля цэнтральнага ўнівермага, невядомыя пашкодзілі партрэты дэмакратычных кандыдатаў: Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага. Чорным маркерам фотаздымак Саннікава нехта закрэсліў свастыкай, а партрэтам Някляева і Рымашэўскага падмаляваў гітлераўскія вусы і прычоску.

«Хутчэй за ўсё гэта зрабілі людзі неадэкватных паводзін, агрэсіўныя прыхільнікі дзеючай ўлады. Яны замест разумных аргументаў могуць толькі псаваць партрэты і рваць плакаты», - пракаментаваў Кастусь Жукоўскі, які праводзіць агітацыю за Ўладзіміра Някляева.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international