У Слоніме кампанія заўважная, да Зэльвы і Дзятлава кандыдаты не даязджаюць

2010 2010-11-29T11:05:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-razdacha-rumash-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Даволі актыўна дзейнічаюць перадвыбарчыя штабы дэмакратычных кандыдатаў на Слонімшчыне. У мінулую суботу, 27 лістапада, сябры БХД на трох гарадскіх рынках раздалі слонімцам больш за 2 тысячы ўлётак з інфармацыяй пра кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Слонімскія сябры Партыі БНФ рыхтуюцца да сустрэчы з Рыгорам Кастусёвым, якая запланавана на 1 снежня. А вось у суседніх са Слонімам Зэльве і Дзятлаве поўны спакой. Як паведамлі ў Зэльвенскай і Дзятлаўскай раённых выбарчых камісіях, там з кандыдатаў яшчэ ніхто не быў, і ў бліжэйшы тыдзень ніхто з іх не мяркуе да зэльвенцаў і дзятлаўчан завітаць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На здымку: Слонімцы атрымліваюць улёткі Віталя Рымашэўскага.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international