Слонім: Месцаў для сустрэч з кандыдатамі дадалося

2010 2010-11-29T07:28:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-dom-kultury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі ў суботу, 27 лістапада, мясцовая раёнка апублікавала дапаўненні ў рашэнне Слонімскага райвыканкама № 916 ад 8 лістапада аб вызначэнні месцаў для сустрэч выбаршчыкаў з кандыдатамі ў прэзідэнты. У ім, у прыватнасці, сказана, што акрамя раней вызначанага кінатэатра “Мір” сустракацца можна з кандыдатамі на пасаду прэзідэнта і з іх даверанымі асобамі ў Доме культуры ў мікрараёне “Альбярцін” і ў Слонімскай дзіцячай школе мастацтваў. Калі кінатэатр “Мір” і школа мастацтваў знаходзяцца ў цэнтры горада, то Дом культуры мікрараёна “Альбярцін” -- даволі далёка.

1 снежня ў Слонім на сустрэчу з выбаршчыкамі плануе прыехаць Рыгор Кастусёў, і дзе яму дазволяць наладзіць сустрэчу — пакуль невядома.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international