viasna on patreon

Слонім: Абвесткі аб сустрэчы з Кастусёвым зрываюцца

2010 2010-11-28T23:46:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shega.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Шэга

Іван Шэга

Давераная асоба Рыгора Кастусёва Іван Шэга (на фота), які працуе доктарам ў Слонімскай паліклініцы, вырашыў павесіць абвестку пра сустрэчу кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ са слонімцамі 1 снежня ў кінатэатры “Мір”. Ён спытаў дазволу ў намесніка галоўнага ўрача Ігара Калінічава, і атрымаў на гэта дазвол. Праз некалькі гадзін паведамленне было сарвана невядомым.

Падобную абвестку Іван Шэга павесіў і на тэрыторыі ААТ “Слонімскі картонна-папяровы завод “Альбярцін” – з тым жа вынікам, яе таксама хутка сарвалі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства