viasna on patreon

Полацк: Пікеты за Някляева і Саннікава -- па выходных

2010 2010-11-27T14:41:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/polack-agit-piket-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адразу два пікеты за  дэмакратычных кандыдатаў прайшлі ў найбольш ажыўленым месцы Полацка – каля Дома гандлю. Пра сваіх кадыдатаў распавядалі мінакам прыхільнікі Андрэя Саннікава і Уладзіміра Някляева.

Актывісты з каманды Санікава знайшлі магчымасць усталяваць на пікеце тэлевізар і бесперабойна круцілі запіс выступу свайго кандыдата па дзяржаўным тэлебачанні. Яны таксама раздавалі ўлеткі з біяграфіяй кандыдата і запрашэнні на сустрэчу з Андрэем Саннікавым у Наваполацку. Мінакі ахвотна разбіралі матэрыялы, шмат хто прыпыняўся на некалькі хвілін паглядзець выступ.

Побач дзве прывабныя дзяўчыны раздавалі візітоўкі Уладзіміра Някляева і расказвалі пра кандыдата.

Ніякіх заўваг з боку праваахоўных органаў, па словах актывістаў, да пікетоўцаў не было. Абедзьве каманды збіраюцца выстаўляць пікеты ля Дома гандлю кожныя выходныя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства