viasna on patreon

Бяроза: Грамадская прыёмная А. Лукашэнкі важней за выступы кандыдатаў

2010 2010-11-26T23:04:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bereza-majak-podpiska.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бярозаўскай раённай газеце “Маяк” за 24 лістапада на першай старонцы асобна выдзелена аб’ява, якая пачынаецца: “ВНИМАНИЕ”. Далей гаворыцца аб тым, што ў Брэсце праводзіць прыём грамадзян грамадская прыёмная кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнкі з указаннем  адраса і часу прыёму. Пры гэтым раскладу выступаў кожнага з кандыдатаў у прэзідэнты па радыё і тэлебачанні  газета так і не размясціла. На запыт да рэдактара газеты Івана Патапчука, чаму інфармацыя пра выступы кожнага з кандыдатаў у прэзідэнты не апублікавана, паступіў адказ:

- Я сваёй ініцыятывы праяўляць не магу. Калі б мне з выбарчай камісіі сказалі надрукаваць – надрукаваў бы. Мы 20 лістапада паведамлялі агульны расклад выступаў. Няхай глядзяць і слухаюць усіх.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства