viasna on patreon

Някляеў аднавіў актывіста “Гавары праўду!” у ВНУ

2010 2010-11-10T13:04:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Ўладзіміра Кумца паабяцалі зноў зрабіць студэнтам 5-га курса Міжнароднага гуманітарнага эканамічнага ўніверсітэта. Пра гэта Еўрарадыё распавёў Уладзімір Някляеў, які сёння хадзіў да кіраўніка гэтай ВНУ.

Някляеў: "Генеральны дырэктар Аляксандр Мікалаевіч Алпееў сказаў, што, разабраўшыся з тым, што адбылося, ён высветліў: зніжэнне адзнакаў студэнту Кумцу мела месца, зроблена гэта было мэтанакіравана. Але ён пра гэта не ведаў і таму падпісаў загад аб адлічэнні. Цяпер ён разабраўся, на двух вінаватых выкладчыкаў накладзеныя спагнанні. І далей з імі не будзе працягнута дамова аб супрацоўніцтве".

Нагадаем, два дні таму студэнт-завочнік 5 курса Міжнароднага гуманітарнага эканамічнага ўніверсітэта Ўладзімір Кумец даведаўся ад свайго настаўніка замежнай мовы, што двое яго калег перапісалі ведамасці і змянілі яму адзнакі на больш нізкія. Самога ж Кумца загадам ад 3 лістапада адлічылі з ВНУ за "акадэмічную непаспяховаасць і сістэматычныя прагулы”.

10 лістапада патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Ўладзімір Някляеў вырашыў асабіста разабрацца з гэтай сітуацыяй і наведаў кіраўніцтва ВНУ. Па яго словах, генеральны дырэктар не сказаў, што Кумец можа ўжо з заўтрашняга дня зноў лічыцца студэнтам, але паабяцаў, што разбярэцца канчаткова ў сітуацыі. І калі нічога не зменіцца, прыме станоўчае рашэнне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства