Уначы адбыўся ператрус у кватэры эканаміста Сяргея Балыкіна

2010 2010-11-27T10:52:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Уначы адбыўся ператрус у мінскай кватэры старшыні праўлення Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, юрыста, эканаміста і журналіста Сяргея Балыкіна. У яго забралі ноўтбук, усе сродкі мабільнай сувязі, флэш-карту, карту памяці фотаапарата, паведамляе БелаПАН.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў — міліцыянты і супрацоўнікі КДБ — дзейнічалі на падставе пастановы, падпісанай следчым і без санкцыі пракурора. Яны не хавалі, што шукаюць выбуховыя рэчывы, паведаміў Балыкін. Паводле яго слоў, праваахоўнікі заявілі, што некаторыя яго паведамленні на форумах, а таксама псіхалагічны партрэт сведчаць аб тым, што ў Балыкіна можа быць інфармацыя аб выбуху 4 ліпеня 2008 года ў Мінску, альбо ён можа быць "адным з выканаўцаў" (Балыкін сцвярджае, што падчас таго здарэння знаходзіўся ў Парыжы).

Пасля ператрусу Сяргея Балыкіна тры гадзіны пратрымалі ў Першамайскім РУУС, дзе з ім размаўлялі не толькі наконт выбуху ў Мінску, але і пра яго журналісцкую дзейнасць, паездкі за мяжу. Здаць адбіткі пальцаў Балыкін адмовіўся. Яго працэсуальны статус не вызначаны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international