Салігорск: Месцаў для агітацыі стала больш

2010 2010-11-26T16:22:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorskivykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Салігорскі райвыканкам унёс змены ў сваё рашэнне "Аб вызначэнні месцаў для правядзення кандыдатамі ў прэзідэнты массавых мерапрыемстваў з мэтай здзяйснення перадвыбарчай агітацыі."

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй, значна пашыраны магчымасці кандыдатаў па агітацыі на адкрытых пляцоўках гораду. Першапачатковае рашэнне прадугледжвала правядзенне вулічных пікетаў толькі на тэрыторыі стадыёна "Будаўнік" на ўскрайку гораду, а таксама на школьных спартыўных пляцоўках, што знаходзяцца на нязручных дваравых тэрыторыях. Цяпер жа дазволена агітацыя на пляцоўках каля гандлёвых аб'ектаў раёну, што рэальна і значна пашырае магчымасці кандыдатаў. Таксама былі ўнесены змены ў рашэнні аб месцах правядзення сустрэч кандыдатаў і размяшчэння агітацыйнай прадукцыі. У дазволены спіс унесены актавыя залы адукацыйных устаноў Салігорску і жыллёва-эксплуатацыйных служб ЖКГ.

Вышэйадзначаныя карэкціроўкі адбыліся пасля накіравання скаргі салігорскімі прадстаўнікамі БХК у Цэнтральную камісію па выбарах. Праваабаронцаў, аднак, бянтэжыць аператыўнасць выканкамаўскіх служб па інфармаванні грамадзтва аб новым рашэнні. Змены ўнеслі ячшэ 19 лістапада, а на афіцыйным сайце райвыканкаму яны былі апублікаваны толькі праз тыдзень. Такім чынам, цэлы тыдзень прыхільнікі кандыдатаў былі значна абмежаваны ў сваіх магчымасцях па агітацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international