ЦВК патрабуе вярнуць пасьведчаньне даверанай асобы, выдадзенае Аўтуховічу

2010 2010-11-26T15:45:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня кандыдату ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгору Кастусёву патэлефанавала супрацоўніца ЦВК Надзея Кісялёва і папрасіла тэрмінова вярнуць пасьведчаньне даверанай асобы, выдадзенае на імя Мікалая Аўтуховіча. Яна паведаміла, што пасьведчаньне было выпісанае памылкова.

У ЦВК кіраўніку партыі БНФ Аляксею Янукевічу паведамілі, што пасьведчаньне выпісалі памылкова, бо хацелі выдаць усе пасьведчаньні як мага хутчэй і таму не праверылі ўсіх асобаў. Асобы ж, якія паводле рашэньня суду знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі, ня маюць права браць удзел у выбарах, у тым ліку ў якасьці давераных асобаў кандыдатаў у прэзыдэнты.

"Дзіўна, што пытаньні ў ЦВК узьніклі толькі на наступны дзень пасьля тэлевыступу Рыгора Кастусёва, у якім ён нагадаў пра палітвязьня Мікалая Аўтуховіча і паведаміў гледачам, што той зьяўляецца яго даверанай асобай. Мы і надалей будзем выкарыстоўваць усе магчымасьці, каб прыцягнуць увагу беларускага грамадзтва і міжнароднай супольнасьці да справы Мікалая Аўтуховіча дзеля яго як найхутчэйшага вызваленьня з-за кратаў", — заявіў Аляксей Янукевіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international