Магілёў: Някляеў сустрэўся з выбаршчыкамі і БРСМ

2010 2010-11-26T14:05:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magiley-niakl-sustr-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 лістапада Магілёў наведаў кандыдат на пасаду прэзідэнта, лідэр кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў. Яго суправаджаў былы міністр сельскай гаспадаркі, а таксама давераная асоба Васіль Лявонаў.

Падчас свайго візіту Ўладзімір Някляеў разам са сваімі актывістамі і даверанымі асобамі наведаў свята БРСМ, якое праходзіла пад лозунгам “Зрабі свой выбар” каля кінатэатра “Радзіма” ў цэнтры горада. Вакол агароджанага перыметра стаяла некалькі намётаў з надпісам “БРСМ”, а на пляцоўцы пад музыку дыджэяў спрабавала сагрэцца каля 15 актывістаў гэтай арганізацыі. Акрамя БРСМаўцаў і актывістаў кампаніі “Гавары праўду” іншых людзей гэтае мерапрыемства не зацікавіла.  Адметным было тое, што каб патрапіць на мерапрыемства, неабходна было прайсці праз браму з металадэтэктарамі.

Пасля свята БРСМ Уладзімір Някляеў рушыў на сустрэчу з магілёўцамі, якае праходзіла ў актавай зале ТАА “Лаўсанбуд”. Магілёўскі штаб кандыдата ў прэзідэнты здолеў сабраць на сустрэчу больш за 150 чалавек. Пасля сустрэчы Ўладзімір Някляеў застаўся, каб падпісаць прысутным свой новы зборнік паэм.

Арганізатары сустрэчы адзначаюць, што падчас арганізацыі ў іх узніклі праблемы з мясцовай прэсай, а таксама кіраўніцтвам тралейбуснага і аўтобуснага паркаў – яны адмовіліся размяшчаць інфармацыю аб маючай адбыцца сустрэчы з кандыдатам на пасаду прэзідэнтам Ўладзімірам Някляевам на старонках газет і ў салонах грамадскага транспарту.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international