Прапанова Сняжаны Неўдах аб разгалошванні месцаў пахавання растраляных будзе разгледжаная

2010 2010-11-26T11:58:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Жыхарка горада Брэста Сняжана Неўдах атрымала адказ з Нацыянальнага Цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў РБ на свой зварот да прэзідэнта ад 28 кастрычніка 2010 года.

У адказе гаворыцца, што прапанова Неўдах аб унясенні змянення ў Крымінальна-выканаўчы кодэкс будзе разгледжана рабочай групай Цэнтра ў рамках падрыхтоўкі праекта Закона РБ "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальна-выканаўчы кодэкс РБ", распрацоўка якога прадугледжана праектам плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2011 год.

Праваабаронца Раман Кісляк лічыць такі адказ станоўчым:

- Гэта часовы, пазітыўны вынік, які дае нам надзею на прыемнае для нас рашэнне. Я чакаю, што ў наступным годзе мы пабачым закон аб зменах і гэты выраз будзе вынесены з Крымінальнага кодэксу.

Гэта ўжо другі зварот Сняжаны Неўдах да прэзідэнта РБ. У сваіх пісьмах жанчына прасіла дапамагчы маці расстралянага Андрэя Жука Святлане Жук даведацца, дзе пахаваны яе сын. У апошнім звароце Неўдах прасіла змяніць Крымінальна-выканаўчы кодэкса, выдаліўшы з яго сказ: пра месца пахавання не разгалошваецца.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international