На мяжы затрымалі інструкцыі для кароткатэрміновых назіральнікаў

2010 2010-11-26T11:51:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/labkovich111.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ўначы на памежным пункце “Каменны Лог” у прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзіміра Лабковіча і Зміцера Салаўёва, якія вярталіся з Вільні ў Мінск, супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі інструкцыі для кароткатэрміновых назіральнікаў.

На мяжы У.Лабковіча і Зм.Салаўёва пратрымалі каля 5 гадзін. Мытнікі забралі ў іх 115 асобнікаў інструкцый, якія ўтрымліваюць інфармацыю для працы назіральнікаў на выбарчых участках. Праваабаронцы кажуць, што ўвесь час супрацоўнікі мытні раіліся з УКДБ, баючыся самастойна прымаць рашэнне – затрымаць ці прапусціць.

- Мы асабіста чулі, як мытнікі паведамлялі, што друкаваныя матэрыялы не ўтрымліваюць ніякай незаконнай інфармацыі і іх трэба прапускаць, аднак без згоды КДБ яны на гэта пайсці не могуць, - адзначае У.Лабковіч.

Відавочна, што ўлады чыняць перашкоды ў ажыццяўленні нацыянальнай місіі назірання за прэзідэнцкімі выбарамі.

- Улады пачалі супраціўленне незалежнаму назіранню, скіраванае на абмежаванне працы назіральнікаў, - кажа У.Лабковіч. - Ад супрацоўнікаў Ашмянскай мытні мы патрабуем неадкладна прыняць станоўчае рашэнне – вярнуць інструкцыі, неабходныя для працы назіральнікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international