Баранавіцкую незалежную газету «Intex-press» зноў не ўключаюць у падпісны каталог

2010 2010-11-22T13:39:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У кастрычніку ТАА «Выдавецкі дом „Інтэкс-прэс“» у чарговы раз звярнулася ў Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» з просьбай уключыць газету «Intex-press» у падпісны каталог на першае паўгоддзе 2011 года.

І ў чарговы раз атрымала стандартную адмову са спасылкай на «свабоду ў заключэнні дамовы». «РУП „Белпошта“ лічыць немэтазгодным уключэнне ў падпісны каталог газеты „

Intex-press“ з дадаткамі (рэкламны дадатак і тэледататак „Интекс-пресс плюс“)», — гаворыцца ў адказе ад 16 лістапада за подпісам намесніцы генеральнага дырэктара па эксплуатацыі І.І. Саксонавай.

Газета «Intex-press», як і іншыя незалежныя выданні, была выключана з каталогаў «Белпошты» і сістэмы распаўсюду «Саюздруку» напярэдадні 2006 года. У адрозненні ад некаторых газет, якія з цягам часу вярнуліся ў дзяржаўныя сістэмы, ніякіх паслабленняў у дачыненні да «Intex-press» дагэтуль няма.

Газета заснавана ў 1994 годзе. Сёння яе наклад складае 20 тысяч асобнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international