Міністэрства юстыцыі выступіла з заявай, у якой папярэдзіла пра адказнасьць СМІ і асобаў за распаўсюджваньне імі "паклёпніцкай інфармацыі" пра дзейнага кіраўніка краіны

2006 2006-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У заяве Міністэрства юстыцыі ад 10 сакавіка гаворыцца, што ў часе цяперашняй выбарчай кампаніі некаторымі сродкамі масавай інфармацыі з ініцыятывы пэўных асобаў распаўсюджваецца "паклёпніцкая інфармацыя" пра дзейнага кіраўніка краіны. Паводле Мін'юсту, выкарыстаньне сродкаў масавай інфармацыі з мэтай зьнявагі гонару і годнасьці прэзыдэнта, а таксама іншых кіраўнікоў дзяржаўных органаў недапушчальнае.

На думку незалежных экспертаў, дакумент мае палітычны характар і ськіраваны на процідзеяньне росту апазіцыйных настрояў у грамадзтве. Сваё меркаваньне Радыё Свабодзе выказаў намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец: "Зразумела, што гэта палітычныя захады. І я ня думаю, што мэта тых прававых ацэнак да неназваных сродкаў масавай інфармацыі, якія прывяло Міністэрства юстыцыі, - гэта выкананьне менавіта закону, а не дэманстрацыя палітычнай ляяльнасьці".

У заяве Міністэрства юстыцыі гаворыцца, што цяперашняя выбарчая кампанія праходзіць у адпаведнасьці з Канстытуцыяй і што правамоцнасьць удзелу ў гэтых выбарах Аляксандра Лукашэнкі ня можа быць пастаўленая пад сумнеў. Мін'юст падкрэсьлівае, што так вырашыў беларускі народ. Між тым некаторыя з грамадзянаў краіны мяркуюць інакш. На іх думку, рэфэрэндум 2004 году, які скасаваў для Лукашэнкі абмежаваньне прэзыдэнцтва двума тэрмінамі, адбываўся з парушэньнямі заканадаўства, а таму ўдзел Лукашэнкі ў цяперашніх выбарах незаконны. Правабаронца Ігар Леднік каментуе: "Лукашэнка, нягледзячы на тыя абмежаваньні, якія былі ў Канстытуцыі, у выбарчым заканадаўстве і якія не давалі выносіць гэтае пытаньне на рэфэрэндум, яго, тым не менш, вынес. Таму ён парушыў прынцып роўнасьці ўсіх грамадзянаў перад законам. І гэта вельмі істотнае парушэньне".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international