Жодзіна: Назіральнікі АБСЕ сустрэліся з праваабаронцам

2010 2010-11-26T10:23:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zodzina-sustr-abce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Доўгатэрміновыя назіральнікі АБСЕ Інгэ-Мэй Лонквіст і Фабыцыа Скарна 25 лістапада сустрэліся з Аляксеем Лапіцкім, прадстаўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” ў Жодзіна, які акрэдытаваны назіральнікам у Жодзінскай гарадзкой камісіі.

Аляксей Лапіцкі распавядае.

– Назіральнікі ад АБСЕ самі прапанавалі сустрэцца. Размова праходзіла амаль паўтары гадзіны. Эксперты ўжо маюць досвед назірання ў Беларусі і дастаткова добра ведаюць агульную сітуацыю ў краіне. Іх цікавіў ход выбараў у Жодзінскім рэгіёне, канкрэтныя факты і ўмовы назіраньня, працэдуры фармавання і склад выбарчых камісій, іх дзейнасць, актыўнасць іншых суб'ектаў выбарчага працэсу. Прадстаўнікоў АБСЕ таксама цікавілі змены, датычныя выбарчай кампаніі, у параўнанні з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі, а таксама парушэнні, зафіксаваныя ў Жодзіна - канкрэтныя звароты і адказы, скаргі, умовы дзейнасці штабоў кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі.

Аляксей Лапіцкі асаблівую ўвагу прадстаўнікоў міжнароднай місіі звярнуў на ўмовы фармавання выбарчых камісій, іх склад, становішча з незалежнымі і дзяржаўнымі СМІ, а таксама на праблемы з транспарэнтнасцю выбарчых працэсаў, відавочныя праблемы з датэрміновым галасаваннем і працэдурай падліку галасоў.

Праваабаронца і замежныя назіральнікі дамовіліся быць у кантакце.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international