viasna on patreon

Баранавічы: Упершыню дзяржаўная газета надрукавала інфармацыю пра сустрэчы з апазіцыйнымі кандыдатамі

2010 2010-11-25T18:34:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-nashkraj-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 лістапада баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” надрукавала інфармацыю пра сустрэчы выбаршчыкаў з апазіцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты Яраславам Раманчуком і Андрэем Саннікавым.

На 4-ай старонцы газеты размешчана паведамленне Баранавіцкай тэрытарыяльнай камісіі, што сустрэча выбаршчыкаў з Яраславам Раманчуком адбудзецца 26 лістапада ў зале цэнтра ідэалагічнай і культурна-масавай работы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны (мае каля 100 пасадачных месцаў).

У газеце таксама паведамляецца пра сустрэчу выбаршчыкаў з Андрэем Саннікавым 28 лістапада ў Палацы культуры баваўнянага камбіната. Раней гэты Дом культуры, які мае каля 1000 пасадачных месцаў, не быў у спісе дазволеных памяшканняў для арганізацыі масавых сутрэч кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі.

Такая ж інфармацыя размешчана і на сайце Баранавіцкага гарывканкама baranovichy.by.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Фота: Рэдакцыя газеты “Наш край”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства