Віцебскія “арганізацыі і партыі патрыятычнага накірунку” выказаліся ў падтрымку А.Лукашэнкі

2010 2010-11-25T18:11:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agitka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віцебску прайшла сустрэча актыву БРСМ, “Белай Русі”, грамадскага аб’яднання ветэранаў, прафсаюзнай арганізацыі і Беларускага саюзу жанчын, якія “адыгрываюць вялікую ролю ў правядзенні выбараў”, як піша газета “Віцебскі рабочы”.

У артыкуле “Аб’яднаем нашы намаганні” (“Віцебскі рабочы” ад 25.11.2010) гаворыцца пра тое, што мэта гэтых  “арганізацый і партый патрыятычнага накірунку” – зрабіць усе, каб “выбары ў Беларусі былі прызнаныя сусветнай грамадскасцю”.

“Усё, чым мы па праву ганарымся, дасягнута за апошнія 15 гадоў і звязана з імем дзейнага Прэзідэнта”, цытуе аўтар Вольга Маслоўская зварот удзельнікаў сходу да віцебскіх выбаршчыкаў. Прадстаўнікі праўладных арганізацый і партый вырашылі, што напярэдадні выбараў “асаблівую ўвагу трэба звярнуць на тлумачальную работу у працоўных калектывах, даведацца пра наяўныя праблемы і паспрабаваць іх вырашыць”.

Пра тое, што ёсць іншыя кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду, апрача дзейнага Прэзідэнта, і што ў грамадстве таксама ёсць сілы, якія іх падтрымліваюць, ніводная з дзяржаўных віцебскіх газет не напісала ні радка.  Тым не менш журналіст гарадской газеты “Віцьбічы”  Віталь Сянькоў сцвярджае, што “ніякіх установак адкуль бы тое ні было, пра што пісаць і як пісаць, да нас не паступала і не паступіць”. Таксама ў артыкуле “Нам няма чаго прыхоўваць”, забываючыся на галоўны прынцып журналісцкай працы, асноўная мэта якой – асвятленне падзеяў, а не навязванне ўласных меркаванняў, В.Сянькоў піша, што “журналісты рыхтуюць свае матэрыялы, кіруючыся уласнымі перакананнямі і займаючы абсалютна выразную грамадзянскую пазіцыю”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international