Гомель: “Грамадскія прыёмныя” трансфармаваліся ў “прыёмныя кандыдата Лукашэнкі”

2010 2010-11-25T17:09:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gramadskaja-pryjomnaja-br-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З пачаткам выбарчай прэзідэнцкай кампаніі ў Гомелі, як і ва ўсіх абласных цэнтрах, былі адкрыты “грамадскія прыёмныя”. Спачатку мэта іх была акрэслена як “аператыўнае рэагаванне на звароты грамадзянаў і вырашэнне іх праблемаў”, затым у тых жа прыёмных актывісты “Белай Русі”, не саромеючыся, пачалі збіраць подпісы за кандыдата Аляксандра Лукашэнку.

Зараз, з 25 лістапада, у Гомелі гасцінна расчыніла дзверы “грамадская прыёмная кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі”. Працуе яна па тым жа адрасе, дзе была і грамадская прыёмная - бібліятэка ім.Герцэна (Савецкая,26). Вядома ж, кандыдат асабіста не будзе чакаць наведвальнікаў са скаргамі ў той прыёмнай,  бо нават у Мінску за яго рабілі гэтую працу давераныя асобы. Але наведвальнікі могуць мець прыемнае спадзяванне і цешыць сябе ілюзіямі, што калі гэта “прыёмная кандыдата Лукашэнкі”, то ён сам асабіста будзе разбірацца з іх скаргамі і прапановамі.

Дарэчы, здольнасць муціраваць выявілася не толькі ў прыёмных, але і ў аўтапрабегу расіянаў-аматараў Беларусі “За бацьку!”. У гомельскіх дзяржаўных СМІ гэты аўтапрабег атрымаў назву “Мы за Беларусь!” А дзяржаўныя выданні іншых абласцей пісалі, што аўтапрабег не за ўсю краіну, а аднаго толькі яе прадстаўніка. Прынамсі, так падаваў інфармацыю “Пінскі веснік”.

У нядзелю аўтааматары-прыхільнікі Бацькі наведалі Гомель, аб чым і напісала “Гомельская праўда”. Праўда, назва аўтапрабега змянілася на “За Беларусь”.

Дарэчы, ініцыятыва расіянаў была падтрымана ў Беларусі на самым высокім узроўні. “Гомельская праўда” піша, што “идейными вдохновителями мероприятия стали “Братья славяне” и “Авторадиоклуб” из Санкт-Петербурга. Как сказал член общественного совета последнего Андрей Яковлев, они отправили письмо на имя главы белорусского государства, в котором и рассказали о своей инициативе: “Не стану врать - мы рассчитывали на ответ, и мы его получили. После чего со свежими силами ринулись в этот автопробег”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international