viasna on patreon

Брэст: Публікацыя пра сустрэчу Раманчука з выбаршчыкамі ў дзяржгазеце перажыла некалькі зменаў і замену загалоўка

2010 2010-11-25T13:18:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sustrecharamanchukabrest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета “Брестский вестник”, заснавальнікам якой з'яўляецца мясцовы гарвыканкам, да апошняга часу вельмі скупа асвятляла цяперашнюю выбарчую кампанію. Аднак на візіт у Брэст кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука газета адгукнулася матэрыялам, які быў аператыўна размешчаны на інтэрнэт-старонцы выдання пад першапачатковым загалоўкам "Программа и лица во тьме". На працягу двух сутак назва газетнага матэрыялу некалькі разоў змянялася (“Встреча в полупустом зале”, “Не мудрствуя лукаво”), уносіліся праўкі і ў змест артыкула, пры гэтым нязменным заставаўся негатыўны тон публікацыі ў адносінах да Раманчука. У каментарах на сайце з'явіліся водгукі людзей, якія прысутнічалі на сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты і фактычна выкрылі аўтара артыкула (падпісанага псеўданімам Аляксандр Галінскі) у скажэнні прагучаўшых з вуснаў Яраслава Раманчука фраз альбо адкрытай хлусні.

Да раніцы 24 лістапада першапачатковая версія публікацыі з сайта " Брестского вестника " знікла, а на яе месцы з'явіўся матэрыял пад загалоўкам  “Ярослав Романчук: “Беларуси нужны экономисты, профессионалы…”. . Цяпер справаздача пра сустрэчу кандыдата ў прэзідэнты перад брэсцкай аўдыторыяй фактычна ўяўляе сабой стэнаграму выступлення і цалкам складаецца з цытат Раманчука.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства