Мазырскаму маладафронтаўцу пагражаюць

2010 2010-11-25T12:54:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Мазырскаму маладафронтаўцу пагражаюць праблемамі на вучобе й працы за магчымы ўдзел у перадвыбарчых акцыях у Менску.
Сяргей Амяльчук навучаецца ў ГПТУ 228 Хімікаў г. Мазыра, афіцыйна адбывае практыку на Мозырскай ТЭЦ. "Практыкай гэта цяжка назваць, працы нам не даюць, нягледзячы, што гэта дзяржаўнае прадпрыемства, — распавядае Сяргей. — Да прыладаў нас не дапускаюць. Працаваць можна толькі мятлой — летам, рыдлёўкаю — зімой."
У панядзелак на працу да юнака наведаліся супрацоўнікі КДБ. Кіраўніцтва ТЭЦ паведаміла юнаку, што ён да выбараў абавязаны да 17:00 штодня знаходзіцца на працы. "Студэнты на гэтую практыку ня ходзяць, але менавіта мяне вымушаюць знаходзіцца там," — кажа Сяргей Амяльчук. Пасьля іхняга візыту хлопец вырашыў звольніцца і працаваць на толькі на другой працы. Чэкісты, на думку маладафронтаўца, мелі распараджэньне трымаць хлопца ў Мазыры, каб не дапусьціць яго ўдзелу ў перадвыбарчых акцыях дэмакратычных сілаў у Менску.
Сёньня юнаку паведамілі, што ён абавязаны знаходзіцца ў вучылішчы да вечара, інакш ён не пазьбегне непрыемнасьцяў — завуч Натальля Пятроўна і намесьніца дырэктара вучэльні, спадарыня Дашкевіч, пагражалі маладафронтаўцу патэнцыйнымі праблемамі на вучобе, працы й у бацькоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international