Слуцк: Чытачы газеты «Інфа-Кур'ер» гатовыя прагаласаваць за альтэрнатыўных кандыдатаў

2010 2010-11-25T12:06:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluck-infakurjer.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ні адзін з удзельнікаў апытання, праведзенага карэспандэнтамі рэгіянальнай газеты "Інфа-Кур'ер", не прызнаўся ў гатоўнасці галасаваць за Лукашэнку.

На пытанне, ці ёсць, на іх думку, сярод кандыдатаў на прэзідэнцкі пост, той, за каго бы яны прагаласавалі, жыхары Слуцка і Салігорска згадвалі Уладзіміра Някляева, Яраслава Раманчука і Андрэя Саннікава. Адзін з удзельнікаў апытання параіў пенсіянерам галасаваць за таго, за каго скажуць іх дзеці. Апытанне было апублікавана ў нумары за 25 лістапада, а таксама размешчана на сайце выдання kurjer.info.

Раней выданне цікавілася ў наведвальнікаў сайта, ці заўсёды яны ўдзельнічаюць у выбарчых кампаніях. 33% апытаных рэспандэнтаў заявілі, што лічаць удзел у выбарах сваім абавязкам, 24% упэўненыя, што іх голас нічога не вырашыць, 18% гатовыя пайсці на выбары, калі ёсць варты на гэты пост кандыдат.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international