У Менску падчас перадвыбарчага мітынгу Аляксандра Мілінкевіча была затрыманая журналістка ўкраінскага тэлебачаньня

2006 2006-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманая 12 сакавіка на некалькі гадзін журналістка ўкраінскага "5 каналу" Ганна Гаражэнка расказала Радыё Свабодзе падрабязнасьці падзеяў.

Яе гвалтам затрымала менская міліцыя пасьля заканчэньня сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з 3 тысячамі жыхароў Менску каля Лядовага палацу на вуліцы Прытыцкага. Ганну Гаражэнку вызвалілі пасьля ўмяшаньня ўкраінскага консула.
Усе ўдзельнікі ўчорашняй перадвыбарчай сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча каля Лядовага палацу заўважылі вялікія ўкраінскія сьцягі. Іх узьняла група моладзі з украінскай арганізацыі "Студентське братство". Пасьля завяршэньня акцыі, як перакананая ўкраінская журналістка Ганна Гаражэнка з "5 каналу", супрацоўнікі менскага АМАПу пачалі мэтанакіравана арыштоўваць украінцаў. Саму спадарыню Гаражэнку затрымалі падчас наўпроставага эфіру - нягледзячы на тое, што яна мела акрэдытацыю МЗС Беларусі. Пазьней гэтая акалічнасьць дапамагла ўкраінскаму консулу вызваліць яе з Фрунзэнскага РУУС і адвезьці ў амбасаду. У часе затрыманьня была пашкоджаная камэра "5 каналу" і мікрафон, паведаміла Ганна Гаражэнка. "Дзеяньні АМАПу - гэта было нешта з нечым. Я ніколі такіх словаў на адрас чалавека ня чула, ніколі такога хамства ня бачыла. Гэта мяне шакавала", -- пракаментавала яна паводзіны беларускіх амапаўцаў.

Ганна Гаражэнка хоча застацца ў Беларусі да канца выбарчай кампаніі, але канчатковае рашэньне залежыць ад яе кіраўніцтва. Украінскія дыпляматы ўначы працягвалі працу для высьвятленьня лёсу іншых грамадзянаў Украіны, затрыманых пасьля заканчэньня сустрэчы Мілінкевіча з выбарцамі каля Лядовага палацу ў Менску. Паводле спадарыні Гаражэнкі, у вязьніцы застаюцца прынамсі шэсьць украінцаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international