11 сакавіка ў Драгічыне а 10 гадзіне раніцы участковы Леончык затрымаў агітатара за Мілінкевіча Васіля Пракопчыка

2006 2006-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На агітатара склалі пратакол аб парушэньні арт. 143 КаАП “Парушэньне правілаў благаўпарадкоўваньня і ўтрыманьня населеных пунктаў”. У гэты дзень плянавалася і была праведзеная сустрэча з кандыдатам у апрэзідэнты А.Мілінкевічам. Васіль Пракопчык разпаўсюджваў інфармацыю аб гэтым мерапрыемстве сярод жыхароў Драгічына, але на пастарунку ў В.Пракопчыка адабралі 93 аб’явы-запрашэньня і 13 плякатаў 30х40 А.Мілінкевіча, чым пазбавілі многіх Драгічынцаў магчымасьці сустрэцца з кандыдатам.
Спадара Пракопчыка не азнаёмілі з правамі затрыманага і пратрымалі да 18 гадзіны вечара на пастарунку, што на 5 гадзін более за дазволеные заканадаўствам 3 гадзіны. Увесьгэты час намесьнік начальніка Драгічынскага РАЎС м-р Бренько высьвятляў “лічность” затрыманай асобы праз абласное УУС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international