Аўтара скандальнага відэароліка пра бабулін пашпарт звольнілі з БТ

2010 2010-11-25T09:14:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кіраўніцтва папрасіла маладога рэжысёра звольніцца «па ўласным жаданні».

Ролік «Бабуля-2010» з’явіўся ў інтэрнэце 8 лістапада і выклікаў велізарную цікавасць. За першы дзень яго паглядзелі 23 тысячы гледачоў. Як выявілася, рабіў яго інжынер відэамантажу Белтэлерадыёкампаніі, студэнт-завочнік Акадэміі мастацтваў Яўгеній Шапчыц.

Калі колькасць праглядаў набліжалася да 30 тысяч, відэа нечакана стала недаступным. Адміністрацыя Youtube змясціла тлумачэнне, што «ролік мае непрымальны змест». Самога ж рэжысёра праз некалькі дзён пасля «прэм’еры» выклікалі да кіраўніцтва і папрасілі звольніцца? паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на udf.by

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international