Юрыст: Выбарчы кодэкс дазваляе выступаць толькі самому кандыдату

2010 2010-11-24T15:11:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ярмошына забараніла давераным асобам кандыдатаў выступаць замест іх па ТВ. Аб гэтым яна заявіла падчас онлайн-канферэнцыі на сайце выдання «Комсомольская правда в Белоруссии». За дзень да гэтай заявы кандыдат ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў прапанаваў свой час у эфіры даверанай асобе Аляксандру Мілінкевічу.

Паводле Выбарчага кодэксу, выступаць са зваротам у эфіры Белтэлерадыёкампаніі мае права толькі сам кандыдат. Выступ даверанай асобы магчымы толькі падчас дэбатаў.

Юрыст Юрый Чавусаў лічыць, што ў дадзенай сітуацыі магчымасць выступу Мілінкевіча залежыць ад настойлівасці штабу Кастусёва.

«Выбарчы кодэкс дазваляе выступаць толькі самаму кандыдату. Выступ даверанай асобы магчымы толькі падчас дэбатаў.

Аднак ЦВК зараз даволі лаяльна трактуе кандыдатаў і Выбарчы кодэкс, таму зважаючы на адсутнасць прамой забароны ў ім магчымы дазвол на выступ Мілінкевіча замест Кастусёва», — лічыць ён.

Нагадаем, што першае з’яўленне Рыгора Кастусёва на тэлеэкранах адбудзецца сёння, а 19.30. Выступ Мілінкевіча запланаваны на 1 снежня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international