Бялынічы: Пасля падачы паведамлення аб правядзенні пікету – чатыры разы спыняла ДАІ

2010 2010-11-24T19:18:48+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialynichy-migurski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Пётр Мігурскі 24 лістапада перадаў у Бялыніцкую раённую камісію і райвыканкам паведамленне аб правядзенні пікета для перадвыбарчай агітацыі.

Па словах Пятра Мігурскага, плануецца, што ў Бялынічах будзе пастаянна выстаўляцца пікет у падтрымку Уладзіміра Някляева ў перыяд з 25 лістапада па 18 снежня.

Гаворыць Пётр Мігурскі:

- Пікет у падтрымку Уладзіміра Някляева з’явіцца ў Бялынічах ужо заўтра. Мы плануем выстаўляць яго ў розных месцах, каб ахапіць агітацыяй максімальную выбаршчыкаў гарадскога пасёлка. Гэта магчыма, бо Бялыніцкі райвыканкам перагледзеў сваё ранейшае рашэнне, дзе правядзенне масавых мерапрыемстваў дазвалялася толькі ў бялыніцкім Ліпавым гаі і зараз умовы для правядзення пікетавання цалкам здавальняючыя.

Пётр Мігурскі паведаміў, што сёння ён перадаў паведамленні аб правядзенні пікетавання таксама ў Шклоўскі і Круглянскі раённыя выканаўчыя камітэты:

- Пікеты ў падтрымку Уладзіміра Някляева ў Шклоўскім раёне працуюць ужо сёння, заўтра з’явіцца пікет у Круглым. Мы адразу ж распачынаем працу па агітацыі за нашага кандыдата. Не ведаю, можа гэта супадзенне, але сёння мой аўтамабіль чатыры разы спынялі супрацоўнікі ДАІ - у Магілёве, Шклове, Круглым і Бялынічах. Правяралі дакументы і адпускалі. Такіх выпадкаў у мяне раней не было.

Старшыня Бялыніцкай раённай камісіі, начальнік ідэалагічнага аддзела Бялыніцкага райвыканкама Ірына Фурсава паведаміла, што пакуль у камісію паступіла паведамленне аб правядзенні пікетаў толькі ад прыхільнікаў Уладзіміра Някляева, іншыя кандыдаты ў прэзідэнты і іх давераныя асобы ў раённую камісію і райвыканкам не звярталіся.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international