Сустрэчам выбаршчыкаў Гарадзеншчыны з даверанымі асобамі Аляксандра Мілінкевіча перашкаджалі мясцовыя ўлады

2006 2006-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Ашмянах і мястэчку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна сустрэчы з даверанымі асобамі А.Мілінкевіча Анатолем Лябедзькам і Аляксандрам Дабравольскім адбываліся ў гарачых дыскусіях. Мясцовая "вертыкаль" і сябры БРСМ усялякім чынам імкнуліся зрываць сустрэчы і нават прынізіць давераных асобаў А.Мілінкевіча.

У Ашмянах зала раённага Дома культуры была запоўнена цалкам. У зале на сьценах віселі некалькі плакатаў з надпісам "За Беларусь!" Прадстаўнікі ўлады і БРСМ прыйшлі на сустрэчу з Анатолем Лябедзькам са сваімі сьцягамі. Менавіта яны ў асноўным і стараліся задаваць пытаньні, якія, як правіла, не датычыліся праграмы А.Мілінкевіча, а былі скіраваны на тое, каб дыскрэдытаваць асобу А.Лябедзькі. Яны перабівалі, задавалі іншыя пытаньні. Сябры ініцыятыўнай групы Мілінкевіча неаднаразова рабілі заўвагі, заклікалі да парадку, сустрэча некалькі разоў перарывалася. Але ў той самы час і сябры ініцыятыўнай групы, і выбаршчыкі, якія прысутнічалі ў зале, казалі, што нечага падобнага ў іх горадзе не было ўжо шмат гадоў.

У мястэчку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна ў мясцовым Доме культуры было таксама горача. Сцэнар сустрэчы з Аляксандрам Дабравольскім нагадваў ашмянскі варыянт. Мясцовых "вэртыкальшчыкаў" і БРСМаўцаў цікавіла, навошта А.Мілінкевіч заклікае людзей 19 сакавіка сабрацца ў Менску, навошта ён на сустрэчы езьдзіць са сваёй жонкай, маўляў, нам ня трэба ніякай лэдзі, чаму ў яго не такое прозьвішча, як у бацькі і г.д.

Падсумоўваючы вынікі сустрэчы, яе арганізатары прыйшлі да высновы, што яна дала плён. Па словах Пятра Цярэшкі, кіраўніка ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча ў Дзятлаўскім раёне, мерапрыемства абудзіла местачковых людзей. Яны даўно ня чулі альтэрнатыўнай думкі і не сустракаліся з людзьмі, якія могуць крытыкаваць палітыку А.Лукашэнкі, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international