Чарговае адлічэньне з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта за палітычную актыўнасьць

2006 2006-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Раніцою 11.03.2006г. двум маці, вызваным у тэрміновым парадку да дэкана фінансава-прававога факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, было заяўлена аб выключэнні з панядзелка 13.03.2006г. іх сыноў - студэнтаў 2-га курса- Юруця Андрэя і Кіслюка Віктара з вышэйзгаданага ўніверсітэта за парушэньне ўнутранага распарадку. Праўда, паказаць бацькам гэты самы ўнутраны распарадак адмовіліся.
А справа адбылася такая. Гэтыя студэнты паклалі на факультэцкі стол з агітацыйнай выбарчай літаратурай афіцыйна выдадзеную ўлетку кандыдата ў прэзідэнты сп. Казуліна, якую яны атрымалі днем раней у баранавіцкім доме афіцэраў падчас сустрэчы з ім. Гэта заўважыла намеснік дэкана факультэта па выхаваўчай працы Янушко Маргарыта Веніамінаўна, якая заставіла іх пісаць тлумачальныя запіскі і вызваць у тэрміновым парадку сваіх бацькоў.
Мною ў тэрміновым парадку былі праінфармаваны аб гэтым выпадку даўгатэрміновыя міжнародныя назіральнікі Чэціл Хестал (Нарвегія) і Пол-Уэссон (Вялікабрытанія), якія ў хуткім часе вялі ўжо размову з рэктарам універсітэта. Пасля савета рэктара з мясцоваю ўладаю , апошні заявіў назіральнікам аб тым, што дэкан факультэта без яго ведама прыняў паспешнае рашэньне, пагэтаму студэнтам будзе паведамлена, каб яны ў панядзелак прыходзілі на заняткі, а ў аўторак гэтае пытаньне будзе разгледжана самім рэктарам.
Будзем чакаць аўторка. Хаця, як паведамілі нам студэнты, на чарзе на звальненьне па палітычных матывах знаходзяцца ўжо пяць чалавек.
Зусім нядаўна з гэтага ж факультэта з аналагічнай фармулёўкай быў адлічаны студэнт 2-га курса Сяргей Марчык.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international