Слонім: Ці будзе задаволена жаданне выбаршчыкаў?

2010 2010-11-24T15:51:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zavodalbiarcin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рабочыя ААТ “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін” пажадалі ў чацвер, 25 лістапада, сустрэцца з кандыдатам у прэзідэнты Віталем Рымашэўскім на сваім прадпрыемстве.  

Адзін з сяброў БХД звярнуўся з адпаведнай заявай да дырэктра прадпрыемства Мікалая Антоніка. Спадар Антонік сказаў, што ён не супраць такой сустрэчы, але пры ўмове, што дазвол на гэта дасць Слонімскі райвыканкам. Аднак у райвыканкаме паведамілі, што сустрэчы з кандыдатамі могуць адбывацца толькі ў парку і ў кінатэатры “Мір”, больш сустракацца нідзе нельга. Пра сітуацыю распавёў Іван Бедка, давераная асоба Віталя Рымашэўскага.

Аднак, трэба адзначыць, што задавальненне просьбы выбаршчыкаў у дадзеным выпадку залежыць ад дырэктара прадпрыемства Мікалая Антоніка. Гэта вынікае з арт. 45 Выбарчага кодэкса, у якім сказана, што, акрамя вызначаных мясцовымі выканкамамі месцаў, “прадастаўленне іншых памяшканняў для указаных мэтаў можа ажыццяўляцца кіраўнікамі арганізацый” па просьбе кандыдатаў у прэзідэнты, іх давераных асобаў і выбаршчыкаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international