Баранавічы: Грамадскасць патрабуе большых памяшканняў для сустрэчаў з кандыдатамі

2010 2010-11-24T13:44:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavickivykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Баранавіцкі гарвыканкам

Баранавіцкі гарвыканкам

У Баранавічах прадстаўнікі штабоў кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава, Яраслава Раманчука і Алеся Міхалевіча накіравалі заявы ў гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію і Цэнтральную камісію па выбарах. Яны просяць ТВК і ЦВК абавязаць Баранавіцкі гарвыканкам перагледзець сваё рашэнне № 3534 ад 12.11.2010г. аб выдзяленні памяшканняў для правядзення мерапрыемстваў падчас прэзідэнцкай кампаніі 2010 года.

Справа ў тым, што гарвыканкам для гэтых мэтаў прызначыў залу цэнтра ідэалагічнай і культурна-масавай работы Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-Паветраных Сілаў і Супрацьпаветранай абароны (Камсамольская 11). Зала мае ўсяго толькі 100 пасадачных месцаў. Грамадскія актывісты лічаць такую колькасць месцаў яўна недастатковай, бо на сустрэчы з кандыдатамі ў прэзідэнты прыйдзе значна больш людзей.

Таму заяўнікі просяць выдзеліць для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі вялікае памяшканне гарадскога Дома культуры і палаца культуры тэкстыльшчыкаў, дзе зможа размясціцца большая колькасць выбаршчыкаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international